Ведай сваё!

20 лютага ў нашай гімназіі было актыўна і цікава — тут у межах тыдня клуба «Крынічка» праходзіла моўная акцыя «Ведай сваё», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
На перапынках 23 кабінет ператварыўся ў інтэрактыўную пляцоўку, дзе вучні змаглі праверыць свае веды лексікі беларускай мовы. Галоўным заданнем для ўдзельнікаў стала віктарына-лато: трэба было скласці правільныя пары са слоў, правёўшы паралелі паміж рускай і беларускай мовамі. Хлопцы і дзяўчаты з захапленнем шукалі адпаведнікі сярод яркіх картак з назвамі месяцаў.
Дзеці радаваліся, калі знаходзілі правільны адказ.
А вы ведаеце пераклад слоў альтанка, арэлі, кавун, студня, пліска, пячкур, прас, стакротка?..
Акцыя «Ведай сваё» прайшла ў вясёлай і нязмушанай атмасферы. Вучні не толькі праверылі сябе, але і папоўнілі слоўнікавы запас, яшчэ раз пераканаўшыся, наколькі мілагучная і багатая беларуская мова. Чытаць далей...

Продолжить чтение →

Интерактивно о важном!

В рамках лагерной смены для ребят подготовили целую серию ярких и полезных мероприятий, посвящённых безопасному поведению и здоровому образу жизни.

На занятии «Первая медицинская помощь при обморожениях» воспитанники узнали, как правильно вести себя на морозе и что делать, если всё‑таки произошло переохлаждение. Простые и понятные шаги доврачебной помощи дети отработали в игровой форме. Чытаць далей...

Продолжить чтение →

Дзень у школьным лагеры: падарожжа ў свет беларускай мовы!

Сёння ў нашым лагеры быў асаблівы дзень — Дзень роднай мовы. Мы не толькі ўспаміналі прыгожыя беларускія словы, але і гаварылі пра бяспеку, спорт і падарожнічалі па краіне.

Раніца пачалася з галоўнага — бяспекі.
На інтэрактыўным занятку «Азбука бяспекі: Асцярожна: тонкі лёд» мы ў чарговы раз паўтарылі правілы паводзін каля вадаёмаў у зімовы перыяд. Дзецям наглядна паказалі, чым небяспечны першы лёд і як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі. Галоўная выснова дня: «Не хадзі па лёдзе — бяда можа здарыцца!»
На атракцыёне ведаў «Папулярныя зімовыя віды спорту ў Беларусі» нашы выхаванцы паказалі сябе сапраўднымі алімпійскімі экспертамі. Біятлон, хакей, лыжныя гонкі — пра ўсё гэта дзеці расказвалі па-беларуску. А яшчэ даведаліся шмат новых спартыўных тэрмінаў на роднай мове!
Самай захапляльнай стала гульня-падарожжа «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». У камандным спаборніцтве дзеці збіралі пазлы з выявамі абласцей Беларусі, успаміналі назвы гарадоў і славутасцяў. Атрымалася не проста гульня, а сапраўдны ўрок патрыятызму. Вучні прызналіся: «Мы любім Беларусь усім сэрцам!»
У другой палове дня творчая энергія праявілася ў калажы «Беларускія краявіды». Пад беларускія народныя мелодыі дзеці малявалі і стваралі агульны калаж: зубры ў Белавежскай пушчы, ціхая плынь Нёмана, азёры Нарачанскага краю. Работа атрымалася сонечнай і шчырай, як і само дзяцінства.
Дзень праляцеў як адно імгненне! Мы яшчэ раз пераканаліся, што беларуская мова — гэта не толькі падручнікі, але і жывая, цікавая, сучасная мова, на якой можна гаварыць пра ўсё на свеце.
Да новых сустрэч у нашым лагеры! Чытаць далей...

Продолжить чтение →

Масленица!


Провожать зиму шумно, весело и с размахом в этом году решили мы с девятиклассниками.
В гимназии звучали задорные народные песни, а аромат свежих блинов создавал по-настоящему домашнее настроение. Учащиеся разных классов узнали много нового о традициях масленичной недели. В результате никто не ушел без кружевных блинов с вареньем, сгущенкой !
Весна пришла, и теперь она точно будет теплой и счастливой! Проводили зиму по-царски! ☀️🥞
Хороший был день! В нашей гимназии сегодня пахло весной и вкуснейшими блинами. Чытаць далей...

Продолжить чтение →

«Свая гульня» пад назвай «Беларусь ад А да Я»

19.02.2026
У рамках правядзення Тыдня беларускай мовы ў школе прайшла пазнавальна-займальная гульня «Свая гульня» пад назвай «Беларусь ад А да Я». Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6-х класаў.

Каманды змагаліся за званне лепшых знаўцаў беларускай мовы, гісторыі і культуры. Гульня праходзіла ў фармаце вядомага тэлешоу: удзельнікі выбіралі тэмы і адказвалі на пытанні з розных галін ведаў. Тэматыка тураў ахоплівала ўсё: ад беларускіх народных страў і традыцыйных рамёстваў да славутых пісьменнікаў і геаграфічных адкрыццяў. Чытаць далей...

Продолжить чтение →