29 жніўня ў нашай гімназіі адбылася традыцыйная сустрэча выпускнікоў 2015 года з адміністрацыяй, педагогамі і вучнямі 11 класа. У 2015 годзе 45 выпускнікоў гімназіі атрымалі атэстаты і ўсе сталі студэнтамі! ( 44 вучні цяпер студэнты вышэйшых навучальных устаноў і 1 — навучэнка коледжа). Спектр выбраных выпускнікамі прафесій шырокі і разнастайны — менеджары, лекары, педагогі, спецыялісты ў сферы IT тэхналогій, перакладчыкі і нават … памежнік ( пограничник).
Сярод іх — 8 студэнтаў БДУ (Беларускага дзяржаўнага універсітэта), 7 студэнтаў БНТУ (Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта), 6 студэнтаў БДУІР (Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі), па 4 студэнты ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. А таксама 2 навучэнцы паступілі ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт, 2 — у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, 2 — у Міжнародны ўніверсітэт «МІТСО», 1 — у Акадэміію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 1 — у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, 1- у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 1 — у Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, 1- у Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь , 1 — у Інстытут правазнаўства. Сярод выпускнікоў гімназіі 4 будучыя лекары ( студэнты медыцынскіх універсітэтаў у г. Мінск, г. Гродна і г. Гомель і 1 навучэнка медыцынскага коледжа))
У цёплай сяброўскай атмасферы выпускнікі распавялі прысутным пра тыя навучальныя ўстановы, студэнтамі якіх яны сталі, падзяліліся сакрэтамі здачы цэнтралiзаванага тэсцiравання, планамі на будучыню.
Зычым нашым дарагім выпускнікам поспехаў у вучобе, добрага настрою, надзейных сяброў і дасягнення пастаўленых мэтаў!