Здароўе – у чыстым паветры,
Настрой – у надзейных сябрах,
Усе краязнаўчыя спектры –
У нашых трывалых руках.
Турызм – не дарэмная справа,
Турызм – не прастое слаўцо,
Здароўе, сяброўства, дзяржава
Спляліся ў кола адно!
Хацкевіч А.Я.
З 14 па 16 чэрвеня па тэрыторыі парка актыўнага адпачынку “Якуцкія горы” праходзіў раённы турыстычны злёт школьнікаў, прымеркаваны да 870-годдзя заснавання г. Дзяржынска. Вучні і педагогі нашай гімназіі прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.
Вынікі ўдзелу каманды гімназіі “Рамантычная дзясятка” у злёце наступныя:
- Конкурс ваенна-патрыятычнай песні – 1 месца,
- Конкурс прадстаўлення каманд – 5 месца,
- Конкурс турысцкіх газет – 5 месца,
- Конкурс краязнаўцаў – 9 месца,
- Конкурс турысцкіх навыкаў і побыту – 12 месца,
- Тэхніка горна-пешаходнага турызму – 6 месца,
- Фігурнае кіраванне веласіпедам – 6 месца.
Па выніках удзелу ў творчых конкурсах каманда гімназіі заняла 3 месца.
Агульны вынік удзелу ў турыстычным злёце – 6 месца.
Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам турыстычнага злёту, а таксама педагогам гімназіі, якія рыхтавалі каманду да ўдзелу ў конкурсах і спаборніцтвах!!!
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.