Главная » Галерэя » Працоўнае лета — 2016

Працоўнае лета — 2016

З 01 па 21 чэрвеня на базе нашай гімназіі дзейнічаў лагер працы і адпачынку “Пчолка”. Лагер наведвалі 22 вучні гімназіі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Выхаванцы лагеры былі аб’яднаны ў два атрады – працоўны (хлопцы) і валанцёрскі (дзяўчаты). І хлопцы, і дзяўчаты працавалі на базе гімназіі.

Пад час працы ў ЛПА хлопцы палівалі сад, агарод і клумбы, абкапвалі кусты і прыбіралі скошаную траву, выносілі мэблю з базавых кабінетаў, збіралі новую мэблю, чысцілі бегавыя дарожкі на стадыёне і тэрыторыі гімназіі ад травы, загружалі макулатуру.

Дзяўчаты з валанцёрскага звяна працавалі на клумбах і агародзе, а таксама з задавальненнем дапамагалі выхавацелям аздараўленчага лагера “Дружба” праводзіць з дзецьмі гульні, спаборніцтвы, іншыя мерапрыемствы, суправаджалі ў парк, на экскурсіі.

Пад час работы лагера дзейнічала рэйтынгавая сістэма: за добрасумленную працу кожны дзень можна было атрымаць “пчолку”, якая прымацоўвалася на спецыяльны экран дасягненняў. У канцы змены былі падведзены вынікі працоўнага спаборніцтва.

Лепшамі валанцёрамі з ліку дзяўчат сталі:

Валахановіч Сняжана, 8 “А” клас

Выгоўская Кацярына, , 8 “В” клас

Высоцкая Кацярына, 8 “В” клас

Вялічка Вераніка, 8 “В” клас

Гарноўская Марыя, 8 “В” клас

Кулянок Яна,  8 “Б” клас

Савіцкая Анастасія, 8 “Б” клас

Стражэвіч Ксенія, 8 “Б” клас

Фёдарава Алена, 8 “М” клас

Хамёнка Юлія, 8 “В” клас.

Пераможцам сярод хлопцаў стаў вучань 8 “М” класа Станкевіч Вадзім.

У час урачыстай лінейкі, прысвечанай завяршэнню працоўнай змены, усе выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка” былі ўзнагароджаны падарункамі, а пераможцы рэйтынгу – граматамі за добрасумленную працу.

Адміністрацыя гімназіі выказвае словы падзякі класным кіраўнікам Прыбыльскай Н.Л., Хацкевіч А.Я., Рагожкінай С.Р., Колбун І.А., Бараўцовай В.Л., бацькам вучняў за дапамогу ў арганізацыі дзейнасці лагера і спадзяецца на далейшае супрацоўніцтва!

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж