Главная » Навiны » У цэнтры падзей – гімназічны магістрат

У цэнтры падзей – гімназічны магістрат

Раніцай 19 верасня ў актавай зале гімназіі адбылася цэнтральная падзея вучнёўскага самакіравання – агульнагімназічная вучнёўская канферэнцыя. Лідары самакіравання, дэлегаты класаў сабраліся ўжо ў 33 раз для таго, каб абмеркаваць найбольш важныя пытанні, якія датычацца жыцця гімназіі ў гэтым навучальным годзе.

Гімназісты з цікавасцю ўдзельнічалі ў абмеркаванні арганізацыі святочных мерапрыемстваў, традыцыйных акцый, рэалізацыі педагагічных праектаў. Таксама было ўзнята пытанне выбараў галоўнага магістра гімназіі, якія ў гэтым годзе будуць праходзіць не зусім звычайна. Кандыдаты, як і ў рэальным жыцці, будуць вымушаны збіраць подпісы выбаршчыкаў, пасля распрацоўваць і прэзентаваць свае праграмы дзейнасці. А на падставе праграм выбаршчыкі ўжо будуць аддаваць свае галасы за таго ці іншага кандыдата.

Прадуктыўная работа прадстаўнікоў самакіравання ў чарговы раз пераконвае ў тым, што агульнагімназічная вучнёўская канферэнцыя – рэальна дзеючы элемент вучнёўскага самакіравання, які дапамагае гімназістам праявіць сябе ў якасці сапраўдных лідараў.

       Педагог-арганізатар

Будаеў М.С.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *