Кожны год 21 верасня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру. Заснаваўшы гэты Дзень, Генеральная Асамблея прысвяціла яго адзначэнне ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі.
Міжнародны дзень міру быў заснаваны ў 1981 годзе рэзалюцыяй 36/67. Першы Міжнародны дзень міру быў праведзены ў верасні 1982 года. У 2001 годзе Генеральная Асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю 55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня як дзень адмовы ад гвалту і спынення агню. ААН прапанавала ўсім краінам і народам спыняць ў гэты Дзень ваенныя дзеянні і адзначаць гэты Дзень правядзеннем адукацыйных і грамадскіх інфармацыйных акцый па праблемах міру.
План проведения мероприятий, посвященных Международному Дню Мира