Урок фінансавай граматнасці для чацвёртакласнікаў
Супрацоўнікі аплатнай сістэмы БелКарт працягваюць павышаць фінансавую граматнасць беларускіх школьнікаў. 22 верасня супрацоўнікі БелКарт разам з Белаграпрамбанкам наведалі гімназію г. Дзяржынска і расказалі чацвёртакласнікам, што можна рабіць з дапамогай аплатных картак, што такое банк-эмітэнт і як бяспечна карыстацца карткамі.
Таксама ў хлопцаў і дзяўчат была магчымасць здзейсніць сваю першую безнаяўную пакупку. Разам з супрацоўнікамі БелКарт яны вырабілі макет сваёй першай карткі. Пасля гэтага з дапамогай карткі, выкарыстоўваючы тэрмінал, школьнікі набіралі PIN-код і атрымлівалі сувенір ад аплатнай сістэмы.
Акцыя «Урок фінансаў» праходзіць як у Мінску, так і ў рэгіёнах і прызначана для школьнікаў усіх узростаў.
Чытаць на сайце Dzerzhinsk.by