Правядзенне тыдня роднай мовы ў рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Прадметныя тыдні ў пачатковай школе” прыпаў на канец кастрычніка. З вучнямі першых класаў іх настаўнікі правялі інтэлектуальную віктарыну “Знаўцы роднай мовы”, спаборніцтва “Гэтыя цікавыя загадкі” , віктарыну “Матчына слова шануйце”, гульню “Падарожжа па казках”.
Вучні другіх класаў былі ўдзельнікамі віктарыны “Я размаўляю на роднай мове” , конкурса “Знаўцы роднай мовы”, гульні “Знаўцы беларускіх казак”.
Навучэнцы трэціх класаў разам са сваімі кіраўнікамі здзейснілі “Падарожжа ў краіну беларускіх слоў” , “У свет казак”, правялі гульню “Падарожжа па казках” , віктарыну “Лепшы знаўца беларускіх казак”.
А вучні чацвёртых класаў падвялі вынік працы тыдня роднай мовы святам: КВЗ “Якая цудоўная і таямнічая родная мова”. У час правядзення гульні дзеці пагулялі ў перакладчыкаў, з двух частак склалі пэўныя словы, у “сказах-жартаўніках” наладзілі парушаную сэнсавую сувязь, успомнілі назвы беларускіх народных казак, а паказаўшы мімікай і жэстамі героеў твораў, здагадаліся хто яны. Завяршылася гульня конкурсам “Хто ведае больш прозвішч беларускіх пісьменнікаў”, у якім навучэнцы паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы. У заключэнні свята паслухалі песні на беларускай мове і пагулялі ў беларусскія народныя гульні.
Класны кіраўнік 4 “А” класа – Мардасевіч В.Ул.