Главная » Навiны » Тыдзень роднай мовы ў пачатковай школе

Тыдзень роднай мовы ў пачатковай школе

Правядзенне  тыдня роднай мовы ў рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Прадметныя тыдні ў пачатковай школе” прыпаў на канец кастрычніка.  З вучнямі  першых  класаў іх настаўнікі   правялі   інтэлектуальную  віктарыну  “Знаўцы роднай мовы”, спаборніцтва “Гэтыя цікавыя загадкі” , віктарыну “Матчына слова шануйце”, гульню  “Падарожжа па казках”.

Вучні другіх класаў былі ўдзельнікамі  віктарыны “Я размаўляю на   роднай  мове” , конкурса  “Знаўцы роднай мовы”, гульні  “Знаўцы беларускіх казак”.

Навучэнцы  трэціх  класаў разам са сваімі кіраўнікамі  здзейснілі  “Падарожжа ў краіну беларускіх слоў” , “У свет  казак”, правялі  гульню  “Падарожжа па казках” , віктарыну  “Лепшы знаўца беларускіх казак”.

А   вучні чацвёртых класаў падвялі вынік працы тыдня роднай мовы святам: КВЗ “Якая цудоўная і таямнічая родная мова”. У час правядзення гульні дзеці пагулялі ў перакладчыкаў, з двух частак склалі пэўныя словы, у “сказах-жартаўніках” наладзілі  парушаную сэнсавую сувязь, успомнілі назвы беларускіх народных казак, а паказаўшы мімікай і жэстамі героеў твораў, здагадаліся хто яны. Завяршылася гульня конкурсам “Хто  ведае больш прозвішч беларускіх пісьменнікаў”, у якім навучэнцы паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы. У заключэнні свята паслухалі песні на беларускай мове і пагулялі ў беларусскія народныя гульні.

Класны кіраўнік 4 “А” класа – Мардасевіч  В.Ул.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *