На падставе рэспубліканскага Палажэння аб правядзенні конкурсу чытачоў ”Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага”, прысвечанага Году культуры, быў праведзены раённы этап Конкурсу з мэтай паглыблення чытацкіх уяўленняў вучняў ва ўзросце 8 -15 гадоў пра тэматычную і жанравую разнастайнасць творчасці У.С. Ліпскага, пашырэння чытацкага кругагляду.
Па выніках раённага этапу Конкурсу ў намінацыі “Малюнак” вучаніца 4 “А” класа Сахвон Сафія атрымала Дыплом I ступені, кіраўнік Мардасевіч Вольга Уладзіміраўна, вучаніцы 4 “Б” класа Чурыла Кацярына – Дыплом II ступені і Хаменка Ганна – Дыплом III ступені, кіраўнік Голец Алена Аляксандраўна. У намінацыі “Сачыненне” вучаніца 7 “В” класа Рагожкіна Наталля атрымала Дыплом III ступені, кіраўнік Мінько Кацярына Аляксандраўна.
Віншуем пераможцаў і іх кіраўнікоў з перамогай!