На восеньскіх канікулах у гімназіі працуе аздараўленчы лагер “Лістападнічак”. Яго наведваюць 42 вучні.
Кожны дзень у хлопчыкаў і дзяўчынак насычаная праграма. Яны наведалі кінатэатр “Эра”, майстар-клас у ЦДТ, тэатралізаванае прадстаўленне “Прыгажуня-Беларусь” у ГДК. Былі ў гарадскім музеі на выставе “Койданава – маё каханне”, “Малюнкі дзяржынскіх мастакоў” у рамках раённай краязнаўчай акцыі “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”
У рамках супрацоўніцтва з ДДУ “Яслі-сад №5 г.Дзяржынска” нашы хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве.
Праходзяць атрадныя мерапрыемствы па правілах бяспекі на дарозе, трэнінг па пажарнай бяспецы і шмат іншых пазнавальных мерапрыемстваў.
Г.У. Вялічка


