Главная » Навiны » Адкрыты дыялог: “Беларуская мова: учора,сёння і назаўжды”

Адкрыты дыялог: “Беларуская мова: учора,сёння і назаўжды”

На мінулым тыдні адбыўся адкрыты дыялог паміж навучэнцамі гімназіі, прадстаўнікамі Дзяржынскага РК ГА «БРСМ» і беларускімі дзеячамі: Таццянай Казановіч, беларускай спявачкай гурта «Тутэйшыя», Лявонам Целешам, складальнікам крыжаванак на беларускай мове, і паэтам-аматарам Антонам Анісовічам. Мерапрыемcтва было прысвечана Міжнароднаму дню роднай. Удзельнікі выказвалі меркаванні аб асаблівасцях развіцця сучаснай беларускай культуры, аб ролі нацыянальных традыцый у сучасным грамадстве, аб праблемах і пытаннях маладзёжнай культуры. У канцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі: кнігі, дыскі, паштоўкі і значкі “Са мной можна размаўляць па-беларуску”. Навучэнцы былі вельмі ўдзячны арганізатарам за сустрэчу, якая натхніла іх на свядомае вывучэнне роднай мовы.

Галавацкая Г.А., педагог-арганізатар

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж