Главная » Навiны » 25 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

25 лютага гімназічная субота прайшла пад дэвізам “Хто, калі не мы?”

Навучэнцы 9-11-х класаў, педагогі сталі ўдзельнікамі традыцыйнага ваенна-спартыўнага свята “А ну-ка, хлопцы!”, у рамках якога былі арганізаваны спаборніцтвы па падцягванню, чаўночным безе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, зборцы магазіна АКМ. Па выніках удзелу ва ўсіх конкурсах пераможцамі сталі наступныя навучэнцы 11 “В” класа:

1 месца – Ланевіч Уладзіслаў,

2 месца – Кадлубовіч Яўгеній,

3 месца – Нагібовіч Уладзіслаў.

Хацелася б адзначыць, што Ланевіч У. і Кадлубовіч Я. становяцца пераможцамі дадзенага спаборніцтва ўжо другі год запар. Лепшай камандай таксама стала каманда юнакоў 11 “В” класа.

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”; навучэнцы 3 класаў прынялі ўдзел у чарговым туры гульні “Два агні”.

Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах, заняткі гурткоў, заняткі па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у 5 класы гімназіі, а таксама заняткі па падрыхтоўцы да навучання ў пачатковай школе. Навучэнцы 7-11 класаў змаглі атрымаць кансультацыі па вучэбных прадметах “Матэматыка”, “Хімія”, “Беларуская мова”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі ў рамках кніжных выстаў “Трагедыя і доблесць Афгана”, “Дарогамі вайны”, “Родная мова – крыніца празрыстая” (да Міжнароднага дня роднай мовы (21.02)). А навучэнцам 5-х класаў у бібліятэцы было прапанавана паўдзельнічаць у конкурснай праграме “Літаратурныя гонкі”.

У шосты школьны дзень гімназісты таксама сталі ўдзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў па фізіцы і біялогіі, арганізаваным на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. А выхаванцы гімназічнага клуба “Гармонія” прынялі ўдзел у I Нацыянальным конкурсе мастацтваў “Вышыня”, які прайшоў у г.Магілёве.

Навучэнцы 6 “А”, 6 “В” класаў з задавальненнем паўдзельнічалі ў гадзіне прафесійнай арыентацыі “Пасвячэнне ў прафесію”; а навучэнцы 7-9 класаў – у раённым фестывалі КВЗ “Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім”, па выніках якога каманда гімназіі была адзначана граматай за актыўны ўдзел.

Навучэнцы пачатковых класаў прынялі ўдзел у першым этапе Дзён творчасці і спаборніцтваў “У коле сям’і, разам з настаўнікам”. У гэты дзень свае таленты і ўменні змаглі прадэмастраваць маленькія мастакі, эколагі і калекцыянеры. Таксама прайшлі спаборніцтвы па шашках.

Прыемным завяршэннем гімназічнай суботы стаў вечар адпачынку для старшакласнікаў.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж