Главная » Навiны » 30 красавіка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні настрой”

30 красавіка шосты школьны дзень у гімназіі г. Дзяржынска прайшоў пад дэвізам “Суботні настрой”

У суботні дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Таеквандо”, “Юны стралок”. Навучэнцы 1-х класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных спаборніцтваў “Вясёлыя старты”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі гурткоў “Юны журналіст”, “Крэатыўчык”, “Чароўная мазаіка”, “Юны робататэхнік”, “ABC” і інш.; працавала Школа юнага фізматыка (5, 8 класы).
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Чорная быль”, “Чарнобыль: як гэта было”, “Чытаем па-беларуску”, “Спорт у нашым жыцці”, “Новыя кнігі” і інш.
Навучэнцы 2 “В”, 3 “Г” класаў наведалі з экскурсіяй Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”. Навучэнцы 10-х класаў сталі ўдзельнікамі гадзіны ведаў, прымеркаванай да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы; навучэнцы 9-х класаў – гульні-віктарыны “Belarusian Traditions and Festivals” (у рамках дзейнасці клуба “X-Stream”); выхаванцы клуба ЮІД – абласнога злёту-конкурсу атрадаў ЮІД (на базе НДААЦ “Зубраня”).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама даведацца на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж