Главная » Навiны » Жывое слова з вуснаў моладзі

Дз Колледж

Жывое слова з вуснаў моладзі

26 сакавіка ў гімназіі № 1 г. Дзяржынска адбыўся раённы этап конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Ён праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці вучняў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы чытання, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі. Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.
2 настаўнікі нашай гімназіі – Алена Алегаўна Аляшэвіч і Кацярына Аляксандраўна Мінько – былі ў журы конкурсу. Прыемна было чуць жывое беларускае слова з вуснаў артыстычных вучняў, якія з любоўю і павагай да радзімы дэкламавалі самыя розныя вершы.
Нашы вучні паўдзельнічалі ў конкурсе даволі вынікова. Так, Яна Сарока, вучаніца 2 “В” класа, была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, а Эмілія Момат, вучаніца 3 “Б” класа, — дыпломам ІІІ ступені. Ленкавец Аляксандра таксама стала ўладальніцай дыплома ІІІ ступені. Ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы дыплом ІІІ ступені заваявала Наталля Рагожкіна, вучаніца 8 “В” класа. Астатнія удзельнікі атрымалі карысны вопыт і, несумненна, задавальненне ад выдатнай дэкламацыі сваіх аднагодкаў.
Жывая класіка. Жывое слова. Жывыя эмоцыі ўдзельнікаў. Хочацца завяршыць словамі нашага паэта-земляка Артура Вольскага, якія таксама могуць паслужыць эпіграфам да ўсяго конкурсу: “У жыце, ў буслянцы, ў траве – жыве Беларусь. Ж ы в е!”


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”