
Колькі ўсяго цікавага прапануе нам жыццё! Кожны дзень у нас ёсць магчымасць радаваць сябе смачнай ежай, духмянай ранішняй кавай, знаёмствамі з новымі людзьмі, паходамі у кіно ці на канцэрт. Кожны дзень нас вабіць свет забаў і прыемнасцей.
Вось і вучні 5 “Г” класу, каб не сумаваць у шэры лістападаўскі дзень, вырашылі віртуальна акунуцца ў свет забаў.
Пачалося усё з цікавага квэсту, на манер тэлегульні “Форт Боярд”, дзе дзеці з дапамогай манет выкладвалі прапанаваную на экране камбінацыю літар. Хваляваліся і спрачаліся, як сапраудныя ўдзельнікі тэле-гульні. Далей было яшчэ цікавей. Атрымаўшы новыя імёны і прозвішчы, навучэнцы знаёміліся адзін з адным і складалі простыя дыялогі. Кінавіктарына і гульня з тэматычнымі карткамі праляцелі на адным дыханні і без усякай мітусні. А вось работа з навінамі інстаграма выклікала сапраўднае захапленне. Абмеркаванне скрыншотаў, узятых са страніц сапраўдных папулярных людзей, віктарына з выбарам адказа на экране, фота з інстаграм рамкай надоўга запомняцца дзецям.
Напрыканцы, атрымалі салодкія цукеркі. З поўнымі ад паперак кішэнямі і поўнымі ад эмоцый сэрцамі пабеглі шчаслівыя дадому.
Настаўнік англійскай мовы, класны кіраўнік 5 “Г” класа Панашчук Т.А.