
Напярэдадні Навагодніх святаў удзельнікі раённага клуба для падлеткаў «Крок наперад» адправіліся ў эколага-біялагічны цэнтр на ўрок-творчасць «Майстэрня Дзеда Мароза». Дырэктар Цэнтра, Ала Кузьмінічна Хаменка, распавяла прысутным аб экалагічнай ёлцы, аб тым, як без шкоды для экалогіі утылізаваць жывую елку; прапанавала прысутным адказаць на пытанні віктарыны пра жывёл і птушак «Хто як гаворыць?».
Педагог Цэнтра, Іна Пятроўна Гармаза, паказала дзецям майстар-клас па вырабе дэкаратыўнай скрыначкі для захоўвання прысмакаў і садавіны. Дзецi вельмі стараліся, бо яны рыхтавалі навагоднія сюрпрызы для сваіх родных і блізкіх. І педагогі не засталіся абыякавыя да гэтага займальнага занятку, з задавальненнем дапамагалі дзецям. Затым Ала Кузьмінічна прапанавала дзецям невялікую экскурсію па тэрыторыі Цэнтра ў зімовым убранні, распавяла пра тое, як стваралася арыгінальная і стыльная фларыстычная ёлка.
Таксама для дзяцей былі прапанаваны жывыя зносіны з «братамі нашымі меншымі», фотасесія.
Эмацыйныя, шчаслівыя, з масай станоўчых эмоцый падлеткi пакідалі Эколага-біялагічны цэнтр.
Мы спадзяемся, што арганізаваная адукацыйная праграма для навучэнцаў, прынясе ім толькі карысць і новыя веды ў галіне прыродазнаўства, экалогіі, біялогіі і іншых натуральных навуках.
Рудэнка Р.Г., педагог сацыяльны




















