
Зімовыя канікулы! Гэта чароўны час, напоўнены святамі, падарункамі, сустрэчамі… У карагодзе святочных падзей праходзяць яны. Адной з такіх падзей стала для вучняў адзінаццатых класаў паездка ў Мінскі дзяржаўны акадэмічны тэатр музычнай камедыі.Пераапрацаваны і пераасэнсаваны сюжэт п’есы Антона Паўлавіча Чэхава прадстаў перад намі ў жанры балета. Спектакль з’яўляецца спробай новага прачытання твора Чэхава. Гэта гісторыя пра канкрэтнага чалавека і грамадства ў цэлым, пра перакрыжаванне лёсаў розных людзей , пра каханне і страты, пра волю і абавязак, пра адданасць і здраду, пра багацце і беднасць.Гісторыя пра шчасце, успаміны, адзінства чалавека з прыродай,разнастайнасць чалавечых узаемаадносін, адданасць чалавека месцу, дзе жывуць яго сэрца і душа, пра адданасць месцу , дзе пачалося яго жыццё і аб яго страце. З затоеным дыханнем мы сачылі за тым, што адбывалася на сцэне. І вельмі ўражаныя былі, як можна без адзінага слова, а толькі з дапамогай рухаў пад музыку перадаць сэнс твора! Мы доўга апладзіравалі артыстам, пасля абменьваліся паміж сабой думкамі пра ўбачанае. І мы з упэўненасцю можам сказаць, што для сябе адкрылі па-новаму яшчэ адзін від мастацтва – балет.
Волчанка А.І, класны кіраўнік 11 «А» класа
