
“Прыйшлі Калядкі – бліны ды аладкі! Мы калядку ладзім, а вы часу дарма не губляйце! Каляду сустракайце!” – такімі словамі віталі вучні 5б класа навучэнцаў пачатковых класаў.
У гімназіі дзейнічае гурток “Беларускі тэатр”. Штогод вучні старэйшых класаў паказвалі сваё тэатральнае майстэрства, а сёлета ўдзельнікамі гэтага гуртка сталі пяцікласнікі. На адным з паседжанняў гуртка было вырашана аднаўляць традыцыі нашай краіны, а з чаго пачаць, як не з самага чароўнага свята, Калядаў?
Дзяцей не трэба было доўга ўпрошваць, яны з захапленнем рэпеціравалі, а падчас самой пастаноўкі настолькі ўвайшлі ў азарт, што іх цяжка было спыніць.
Каляда адбылася самым належным чынам, як і мае быць. Артысты віталі вучняў 1-ых і 2-іх класаў вершамі, каляднымі замоўкамі, загадвалі загадкі, варажылі на добрую і выдатную вучобу. З Калядой хадзіла гаспадыня Шчодра, калядоўшчыкі, цыганкі, вадзілі з сабой Казу, уваходзілі ў кабінеты , трымаючы ў руках зорку, зробленую бацькамі аднаго з удзельнікаў гуртка.
Накалядаваўшыся, артысты падзяліліся прысмакамі з усім класам.
Верце ў казку – і яна адбудзецца . Няхай спраўдзяцца словы, што на Каляды прамаўляе Каза:
Дзе каза ходзіц —
Там жыта родзіць.
Дзе каза нагой —
Там жыта капой.
Дзе каза рогам —
Там жыта стогам.
Дзе каза хвастом —
Там жыта кустом!
Шчасця, здароўя і багацця вам у хату.
Кіраўнік гуртка А.Я.Хацкевіч




















