Главная » Навiны » Тыдзень “Інфаклуба”

Тыдзень “Інфаклуба”

З 20 по 25 студзеня ў нашай гімназіі прайшоў тыдзень “Інфаклуба”.

У панядзелак для вучняў 9-х класаў былі прапанаваны віктарыны па інфарматыцы. А пяцікласнікі прынялі ўдзел ў выставе газет “Інтэрнэт – плюс і мінус”. Таксама ўсім вучням і настаўнікам была прапанавана Оnline анкета “ Я і сацыяльныя сеткі”.

У аўторак вучні 10-х класаў адчулі сябе бізнесмэнамі на ўроку-дзелавой гульні “Я ў бізнесе”, дзе яны праводзілі разлікі ў кампаніі “Час-грошы”.

А вучні 6-х класаў адправіліся ў “Падарожжа на планету Scratch”. Вучні 7-х класаў паўдзельнічалі ў конкурснай гульні “Камп’ютарны калейдаскоп”. Ўсе з задавальненнем выконвалі цікавыя і пазнавальныя заданні па інфарматыцы.

Сераду падхапілі вучні 10-х класаў, выступіўшы з даследчымі праектамі перад дзевяцікласнікамі, а ў пятніцу — перад васьмікласнікамі “Даследаваць — гэта цікава!”

Пятнічныя перапынкі захапіў вялікі “Роба-футбол”, вучні ў Steam-класе сабралі і запраграмавалі Робатаў для гульні, і кожны жадаючы мог пакіраваць Робатам з дапамогай смартфонаў і забіць гол.

У суботу юнакі і дзяўчаты 8-9 класаў сабраліся на конкурсна-займальнай гульне “І з жартам, і ўсур’ёз … да інфарматыкі”. Па выніках перамогу, хоць і з невялікім адрывам( 50 і 48), атрымала каманда хлопчыкаў. Відаць, юнакі больш часу праводзяць з тэхнікай і ўвогулле цікавяцца інфармацыйнымі тэхналогіямі. І хоць не кожнаму дастаўся прыз, усе атрымалі добры настрой і новыя веды.

Вельмі ўзрадавалі вынікі Оnline анкеты “ Я і сацыяльныя сеткі”. Большасць з тых, хто ўдзельнічаў ў апытанні (вучні 10-14 гадоў 63,4%, 15-20 гадоў — 19,6%) паказалі цікавасць да сацыяльных сетак, і толькі — гэта не залежнасць. Яны ўмеюць знаходзіць там цікавую і карысную інфармацыю, выкарыстоўваць існуючыя магчымасці, кантраляваць сваё знаходжанне там і не марнаваць час марна.

Кіраўнік “Інфаклуба” Л. Б. Трацэўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *