
25 студзеня 2020 года члены Дзіцячага раёнага парламента нашага раёна адправіліся ў госці з сяброўскім візітам да Жодзінскага гарадскога парламента школьнага самакіравання. Сярод удзельнікаў мерапрыемства была і Грынкевіч Улада, юны каррэспандэнт нашай газеты “Лаві момант”, вучаніца 9 “М” класа.
Уражанні ўдзельніцы паездкі Грынкевіч Улады:
Я вельмі ўражана паездкай, бо пазнаёмілася з вялікай колькасцю людзей, дазналася многа новага і цікавага пра дзейнасць Жодзінскага гарадскога парламента школьнага самакіравання і яго прадстаўнікоў. Запамінальнай для мяне стала дзелавая гульня “Ці лёгка быць парламентарыем?”
Таксама мне спадабалася экскурсія па алеі Ліхтароў, горадзе Жодзіна. У краязнаўчым музеі я ўбачыла незвычайныя макеты зброі і формы Першай і Другой сусветнай войнаў.
Наогул, сустрэча атрымалася цікавай, пазнавальнай і душэўнай.




















