
20 сакавіка прайшоў першы этап Інтэрнэт-алімпіяды па вучэбным прадмеце «Матэматыка” для навучэнцаў 5-8 класаў, у якой прынялі ўдзел вучні 6 “А” класа. Чакаем вынікаў!
Запрашаем навучэнцаў 5 — 8 класаў прыняць удзел у алімпіядзе па вучэбных прадметах «Руская мова» і «Беларуская мова».
Інтэрнэт-алімпіяда па вучэбным прадмеце «Руская мова» будзе праводзіцца 8 красавіка 2020 года.
Інтэрнэт-алімпіяда па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» будзе праводзіцца 10 красавіка 2020 года.
Заяўка на ўдзел ажыццяўляецца ў тэрмін з 25 сакавіка па 7 красавіка. Яна складаецца з рэгістрацыі ў сістэме дыстанцыйнага навучання МАІРА, аплаты арганізацыйнага ўзносу (4 рублі), электроннай рэгістрацыі на курсе з прымацаваннем файла аб аплаце.
Заданні размяшчаюцца ў сістэме дыстанцыйнага навучання і будуць даступныя 8 і 10 красавіка 2020 года з 10.00 да 16.00.