
Унутрыгімназічны этап раённай алімпіяды “Алімпіядныя надзеі” для навучэнцаў 4-9 класаў па вучэбных прадметах прайшоў з 11 па 17 сакавіка. Для ўдзелу ў алімпіядзе зарэгістраваліся 423 удзельнікі.

Унутрыгімназічны этап алімпіяды — гэта добрая магчымасць праверыць свой узровень ведаў па прадмеце, заняцца разумовай гімнастыкай, адкрыць для сябе новыя перспектывы. І нават, калі не ўсе заданні выконваюцца лёгка, мы разумеем, што не толькі перамога, але і ўдзел у алімпіядзе можа стаць добрай падрыхтоўкай да выпрабаванняў у будучым.
А яшчэ алімпіяды развіваюць лагічнае мысленне і навыкі апрацоўкі інфармацыі, што карысна ў любой прафесіі. Для паспяховай кар’еры ў будучыні неабходна ўжо сёння набываць звычку інтэнсіўна працаваць.