Главная » Навiны » Летнія канікулы ў лагеры працы і адпачынку “Пчолка”

Летнія канікулы ў лагеры працы і адпачынку “Пчолка”

Першыя дні лета не радуюць добрым надвор’ем, аднак у лагеры працы і адпачынку “Пчолка”  як заўжды шумна, весела і няма калі сумаваць! Бо, што можа быць лепш, чым сабрацца разам з сябрамі ў вясёлай кампаніі, тым больш, што ў лагеры праходзяць займальныя гульні, творчыя заняткі, цікавыя мерапрыемствы… За першыя два дні быў аформлены атрадны вугалок, праведзена аперацыя “Утульнасць”, хвілінкі здароўя.

На хвілінках бяспекі “Папярэджаны – значыць узброены” штодзень звяртаецца ўвага выхаванцаў на правілы адказных і бяспечных паводзін падчас летніх канікул.

Напрыканцы другога дня цікава прайшло гульнявое мерапрыемства “Ты+я=Адна сям’я”, дзе дзецям неабходна было змайстраваць калаж атраднай сям’і з фігурак саміх сябе, расфарбаваных у залежнасці ад сваіх станоўчых або адмоўных якасцей.

Кожнаму па выніках дня прысвоены “поспехі” ў выглядзе руплівай і працавітай пчолкі, сімвала назвы нашага лагера працы і адпачынку.

Рудэнка Р.Г., педагог сацыяльны


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж