
Першыя дні лета не радуюць добрым надвор’ем, аднак у лагеры працы і адпачынку “Пчолка” як заўжды шумна, весела і няма калі сумаваць! Бо, што можа быць лепш, чым сабрацца разам з сябрамі ў вясёлай кампаніі, тым больш, што ў лагеры праходзяць займальныя гульні, творчыя заняткі, цікавыя мерапрыемствы… За першыя два дні быў аформлены атрадны вугалок, праведзена аперацыя “Утульнасць”, хвілінкі здароўя.
На хвілінках бяспекі “Папярэджаны – значыць узброены” штодзень звяртаецца ўвага выхаванцаў на правілы адказных і бяспечных паводзін падчас летніх канікул.
Напрыканцы другога дня цікава прайшло гульнявое мерапрыемства “Ты+я=Адна сям’я”, дзе дзецям неабходна было змайстраваць калаж атраднай сям’і з фігурак саміх сябе, расфарбаваных у залежнасці ад сваіх станоўчых або адмоўных якасцей.
Кожнаму па выніках дня прысвоены “поспехі” ў выглядзе руплівай і працавітай пчолкі, сімвала назвы нашага лагера працы і адпачынку.
Рудэнка Р.Г., педагог сацыяльны