
19 чэрвеня атрад “НЛА” аздараўленчага лагера “Вясёлка” і выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка” у рамках акцыі “Вялікай перамозе 75” наведалі ваенна-гістарычны комплекс “Партызанскія зямлянкі”. Дарэчы, разам з імі ў вандроўку адправіўся тальсман піянерскай арганізацыь рысь Вогнік.
Хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пагрузіцца ў гістарычнае мінулае. Яны прайшлі па партызанскім сцяжынкам і убачылі, што сабой уяўляў партызанскі лагер. Хлопчыкам асабліва цікава было зазірнуць у зямлянку камандзіра, паглядзець, як жыў радавы састаў. Дзяўчаты больш звярнулі ўвагу на медсанчастку. Таксама яны даведаліся аб гераічным мінулым Дзяржыншчыны.
Непадалёк ад лагера расце 500-гадовы дуб, які называюць лясным вартаўніком. Гэта не прасты дуб, ен можа выконваць жаданні. Экскурсавод расказала магічны спобаб загадвання жаданняў, і нашы выхаванцы накіраваліся да дуба. Спадзяёмся, што ўсё, што яны загадалі абявязкова здзейсніцца.
Пасля “Партызанскіх зямлянак” нельга было не наведаць ваенна-гістарычны комплекс “Старая мяжа”. Там размешчана экспазіцыя ваеннай тэхнікі музея Вялікай Айчыннай вайны. Можна было не толькі ўбачыць савецкі і нямецкі паравоз, танкі, але і зазірнуць унутар іх.
Надыхаўшыся свежым лясным паветрам, стомленыя хлопчыкі і дзяўчынкі вярнуліся назад у свій лагер і прывезлі шмат уражанняў
Паўлоўская С.І.






























