
Дату 22 чэрвеня 1941 года ведае кожны жыхар нашай краіны. Гэта адна з самых сумных дат у нашай гісторыі. Менавіта ў гэты дзень роўна у 4 гадзіны раніцы без аб`яўлення вайны на нашу Радзіму напала фашысцкая Германія. Першай прыняла на сябе ўдар Брэсцкая крэпасць.
Гэты дзень кожны раз напамінае нам пра ўсіх загінуўшых. Выхаванцы лагера працы і адпачынку “Пчолка” таксама ў гэты дзень спаміналі аб самай кровапралітнай вайне. У ходзе інфахвілінкі “Памятныя мясціны баявой Дзяржыншчыны” яны пагаварылі аб гераічных подзвігах нашага гораду.
28 чэрвеня 1941 года фашысты прынеслі на Дзяржыншчыну смерць і разбурэнні. Пяць вёсак нашага раёна паўтарылі лёс Хатыні: Літавец, Любажанка, а таксама Скірмантава, Садкаўшчына і Глухое Пярхурава. Паліна Даўгала была вельмі ўражана, калі даведалася пра мінулае вёскі Скірмантава, бо туды яна часта ездзіць даведаць сваіх сваякоў. Хлопчыкам і дзяўчатам было прапанавана разгледзіць буклеты пра герояў Дзяржынскага района і падзяліцца інфармацыяй. Іван Сіман быў уражаны, што іх не многа і не мала, а сямёра чалавек.
У ходзе віртуальнай экскурсіі па музеі Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы лагера акунуліся ў атмасферу ваенных гадоў.
Мы будзем памятаць пра вайну, бо мы хочам міру!
Паўлоўская С.І.























