
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» абвяшчае набор на 2020/2021 навучальны год у 10 класы з вывучэннем на павышаным узроўні прадметаў:
Фізіка і матэматыка
Англійская мова і матэматыка
Англійская мова і руская мова
Хімія і біялогія
Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні — гэта дадатковы шанец для здольных, захопленых і паспяховых старшакласнікаў
Профільнае навучанне ў гімназіі гэта:
педагагічныя кадры, кваліфікацыйны і адукацыйны ўзроўні якіх дазваляюць забяспечыць якасць адукацыі;
сучаснае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, якое ўключае наяўнасць сучаснай кампутарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў;
наяўнасць абсталяваных навучальных кабінетаў, якія дазваляюць у поўным аб’ёме рэалізаваць практычную частку навучальных праграм для павышанага ўзроўню па адпаведных вучэбных прадметах;
стварэнне камфортных умоў для кожнага навучэнца, прадастаўленне роўных магчымасцяў для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу.
сувязь з установамі вышэйшай адукацыі рознага профілю;
Навучанне ў гімназіі ў профільным класе — гэта шанец атрымаць якасную агульную сярэднюю адукацыю, паспяхова перайсці на наступны ўзровень навучання і заняць лідзіруючыя пазіцыі ў навакольным канкурэнтным свеце.
З 2015 года ў гімназіі працуе профільны міжшкольны педагагічны клас.
Прыём заяў ў 10-я класы будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня 2020 года па 1 жніўня 2020 года.
Неабходныя дакументы:
Заява бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў, якая запаўняецца ў гімназіі на спецыяльным бланку
Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі
Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці.
Пры паступленні на свабодныя месцы ў 10 класы гімназіі неабходна здаць два ўступныя іспыты па прадметах, якія навучэнцы жадаюць вывучаць на павышаным узроўні з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам гімназіі. Тэрміны правядзення ўступных выпрабаванняў:
18 жніўня 2020 года — «Матэматыка», «Хімія», «Замежная мова»
20 жніўня 2020 года — «Фізіка», «Руская мова»
22 жніўня 2020 года — Рэзервовы дзень.
Звесткі пра арганізацыю конкурснага набору ў гімназію можна атрымаць па тэлефонах:
7-72-05 (дырэктар)
7-00-91 (намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце)
Кіраўніцтва гімназіі