Главная » Навiны » Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» абвяшчае набор на 2020/2021 навучальны год у 10 класы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» абвяшчае набор на 2020/2021 навучальны год у 10 класы

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія г. Дзяржынска» абвяшчае набор на 2020/2021 навучальны год у 10 класы з вывучэннем на павышаным узроўні прадметаў:

 Фізіка і матэматыка

 Англійская мова і матэматыка

 Англійская мова і руская мова

 Хімія і біялогія

 Вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні — гэта дадатковы шанец для здольных, захопленых і паспяховых старшакласнікаў

Профільнае навучанне ў гімназіі гэта:

 педагагічныя кадры, кваліфікацыйны і адукацыйны ўзроўні якіх дазваляюць забяспечыць якасць адукацыі;

 сучаснае інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, якое ўключае наяўнасць сучаснай кампутарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інфармацыйна-адукацыйных рэсурсаў;

 наяўнасць абсталяваных навучальных кабінетаў, якія дазваляюць у поўным аб’ёме рэалізаваць практычную частку навучальных праграм для павышанага ўзроўню па адпаведных вучэбных прадметах;

 стварэнне камфортных умоў для кожнага навучэнца, прадастаўленне роўных магчымасцяў для рэалізацыі іх творчага патэнцыялу.

 сувязь з установамі вышэйшай адукацыі  рознага профілю;

Навучанне ў гімназіі ў профільным класе — гэта шанец атрымаць якасную агульную сярэднюю адукацыю, паспяхова перайсці на наступны ўзровень навучання і заняць лідзіруючыя пазіцыі ў навакольным канкурэнтным свеце.

З 2015 года ў гімназіі працуе профільны міжшкольны педагагічны клас.

Прыём заяў  ў 10-я класы будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня 2020 года па 1 жніўня 2020 года.

Неабходныя дакументы:

 Заява бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў, якая запаўняецца ў гімназіі на спецыяльным бланку

 Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі

 Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці.

 Пры паступленні на свабодныя месцы ў 10 класы гімназіі неабходна здаць два ўступныя іспыты па прадметах, якія навучэнцы жадаюць вывучаць на павышаным узроўні з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам гімназіі. Тэрміны правядзення ўступных выпрабаванняў:

 18 жніўня 2020 года — «Матэматыка», «Хімія», «Замежная мова»

20 жніўня 2020 года — «Фізіка», «Руская мова»

22 жніўня 2020 года — Рэзервовы дзень.

Звесткі пра арганізацыю конкурснага набору ў гімназію можна атрымаць па тэлефонах:

7-72-05 (дырэктар)

7-00-91 (намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце)

Кіраўніцтва гімназіі

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж