
Падведзены вынікі абласной дыстанцыйнай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Беларуская мова», якая адбылася 6 мая 2021 г.
У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 1589 навучэнцаў 5-8 класаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Віншуем Цімафееву Веру, вучаніцу 5 «Г» класа, і Качарскую Машу, вучаніцу 7 “М” класа, з перамогай у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове! Дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломамі III ступені!
Словы ўдзячнасці і пажаданні далейшых поспехаў у вывучэнні роднай мовы пераможцам і іх настаўнікам Рудэнка Рэнаце Генадзьеўне і Мінько Кацярыне Аляксандраўне!