
9 кастрычніка ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Займальны калейдаскоп”.
Навучэнцы 2 класаў накіраваліся ў краіну Вітамінію.
Як заўсёды ў другую суботу месяца прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам “Спорт-здароўе, спорт-гульня, у спорце ты і я, і я”.
Клуб “Х-Stream” паклікаў на творчую майстэрню «Autumn with Poetry”. Удзел прымалі навучэнцы 5 класаў. Клуб “Крынічка” запрасіў навучэнцаў 11 класаў паспаборнічаць у інтэлектуальных гульнях. Мерапрыемства прайшло ў фармаце брэйн-рынга.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.
Прайшлі алімпіяды па вучэбных прадметах «Матэматыка», “Гісторыя”, “Астраномія”, “Геаграфія”.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.
Піянеры дружыны гімназіі прынялі ўдзел у суботніку ў рамках піянерскай суботы. А члены БРСМ правялі акцыю “Гімназія — наш дом, і мы – гаспадары ў ім”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы чытайце нашым сайце, а таксама ў Telegram, Instagram.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская



















