Главная » Навiны » Займальны калейдаскоп

Займальны калейдаскоп

9 кастрычніка ў гімназіі шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Займальны калейдаскоп”.

Навучэнцы 2 класаў накіраваліся ў краіну Вітамінію.

Як заўсёды ў другую суботу месяца прайшоў Дзень здароўя пад дэвізам “Спорт-здароўе, спорт-гульня, у спорце ты і я, і я”.

 Клуб “Х-Stream” паклікаў на  творчую майстэрню «Autumn with Poetry”. Удзел прымалі навучэнцы 5 класаў. Клуб “Крынічка” запрасіў навучэнцаў 11 класаў паспаборнічаць у інтэлектуальных гульнях. Мерапрыемства прайшло ў фармаце брэйн-рынга.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.

Прайшлі алімпіяды па вучэбных прадметах «Матэматыка»,  “Гісторыя”, “Астраномія”, “Геаграфія”.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах:  “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”.

Піянеры  дружыны гімназіі прынялі ўдзел у суботніку ў рамках піянерскай суботы.  А члены БРСМ правялі акцыю “Гімназія —  наш дом, і мы – гаспадары ў ім”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы чытайце нашым сайце, а таксама ў Telegram, Instagram.

 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж