
УА “Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў “ праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы.
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі г. Дзяржынска праводзіўся ў кастрычніку і лістападзе 2021 года. Вучнямі нашага раёна было напісана каля 200 тэстаў. Прынялі ўдзел у тэсціраванні на базе гімназіі навучэнцы трох гімназій нашага раёна, сярэдніх школ №2 і №4 г. Дзяржынска, ДУА «Данілавіцкі ВПК яслі-сад-СШ», ДУА «Петкавіцкі ВПК яслі-сад-СШ», ДУА «Негарэльская СШ №1» і нават навучэнцы ДУА «Ліцэй № 1 г. Мінска» і ДУА «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»
Самымі папулярнымі традыцыйна былі тэсты па вучэбных прадметах «Руская мова» , «Матэматыка», «Беларуская мова», «Англійская мова». Далей ідуць «Грамадазнаўства», «Фізіка», «Біялогія», «Хімія» і «Гісторыя Беларусі». Ніхто з удзельнікаў тэсціравання на базе раёна не выбраў пісаць геаграфію, нямецкую і французскую мовы.
Другі этап рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе на базе гімназіі ў студзені і лютым. Рэгістрацыя на удзел у другім этапе тэсціравання пачнецца з 20 снежня 2021 года.




