
На пярэдадні свята 8 Сакавіка ў гімназіі прайшла святочная субота. Навучэнцы разам з педагогамі павіншавалі сваіх матуль з надыходзячым святам: падрыхтавалі канцэрт “Цяпло сэрцаў для мілых матуль”. Мамы з вялікім задавальненнем прыйшлі паглядзець на сваіх дзяцей і падтрымлівалі іх апладысментамі. Канцэрт атрымаў шмат станоўчых водгукаў і цёплых слоў. Уражанняў хопіць надоўга.
Працавала майстэрня “Падарунак для любімай матулі” для навучэнцаў другіх класаў. Хлопцы 11 класаў павіншавалі сваіх аднакласніц з надыходзячым святам. А шасцікласнікі святкавалі масленіцу ў конна-гістарычным клубе “Залатая шпора”.
Педагог сацыяльны сустракаўся з навучэнцамі 5 класаў. У рамках дэкады прававых ведаў “ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, УСВЕДАМЛЯЕМ адказнасць” Ірына Віктараўна арганізаваля адкрыты дыялог “Горкі плён салодкага жыцця” па прафілактыцы шкодных звычак, а таксама правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
У спартыўнай зале прайшлі спаборніцтвы па баскетболу паміж 8-мі класамі, а таксама спаборніцтва “Вясёлая скакалка” паміж 5 класамі.
Малодшыя члены клуба “X-Stream” прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пляцоўцы «Welcome to our spring party!». На паседжанні клуба “Інфа” быў арганізаваны конкурс камп’ютарных малюнкаў “Мой любімы горад”.
Прайшлі заняткі педкласа, факультатыўныя заняткі. Працавалі гурткі “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская








