Главная » Навiны » Святочная субота

Святочная субота

На пярэдадні свята 8 Сакавіка ў гімназіі прайшла святочная субота. Навучэнцы разам з  педагогамі павіншавалі сваіх матуль з надыходзячым святам: падрыхтавалі канцэрт “Цяпло сэрцаў для мілых матуль”.  Мамы з вялікім задавальненнем прыйшлі паглядзець на сваіх дзяцей і падтрымлівалі іх апладысментамі. Канцэрт атрымаў шмат станоўчых водгукаў і цёплых слоў. Уражанняў хопіць надоўга.

 Працавала майстэрня “Падарунак для любімай матулі” для навучэнцаў другіх класаў. Хлопцы  11 класаў павіншавалі сваіх аднакласніц з надыходзячым святам. А шасцікласнікі святкавалі масленіцу ў конна-гістарычным клубе “Залатая шпора”.

Педагог сацыяльны сустракаўся з навучэнцамі 5 класаў. У рамках дэкады прававых ведаў “ВЕДАЕМ правы, РАЗУМЕЕМ абавязкі, УСВЕДАМЛЯЕМ адказнасць” Ірына Віктараўна арганізаваля адкрыты дыялог “Горкі плён салодкага жыцця” па прафілактыцы шкодных звычак, а таксама правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

У спартыўнай зале прайшлі спаборніцтвы па баскетболу паміж 8-мі класамі, а таксама спаборніцтва “Вясёлая скакалка” паміж 5 класамі.

Малодшыя члены клуба “X-Stream” прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пляцоўцы «Welcome to our spring party!». На паседжанні клуба “Інфа” быў арганізаваны конкурс камп’ютарных малюнкаў “Мой любімы горад”.

Прайшлі заняткі педкласа, факультатыўныя заняткі. Працавалі гурткі “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-Да”, “Баль, баль, баль!”.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце                                               С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж