Главная » Навiны » Аб выніках адкрытага раённага конкурсу камп’ютэрнага малюнка «МастерPaint»

Аб выніках адкрытага раённага конкурсу камп’ютэрнага малюнка «МастерPaint»

З мэтай развіцця творчага патэнцыялу навучэнцаў, прыцягнення іх да актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у практычнай дзейнасці, адбыўся адкрыты раённы конкурс камп’ютарнага малюнка «МастерPaint». Для ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 86 работ у трох узроставых катэгорыях. Навучэнцы гімназіі прынялі самы актыўны ўдзел у конкурсе і прадставілі 38 работ!

У цэлым члены журы адзначылі высокі ўзровень  ўсіх работ, прадстаўленых на конкурс.
Сярод навучэнцаў 5-7 класаў сталі пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі II ступені Кокарава Валерыя, навучэнка 6 «Б»класа, і Падгайская Дар’я, навучэнка 7 «В» класа. Лорэнс Дзіяна, навучэнка 6 «А»класа і Клішэвіч Міхаіл, навучэнец 5 «А» класа ўзнагароджаны дыпломамі III ступені.
Сярод навучэнцаў 8-9 класаў сталі пераможцамі і ўзнагароджаны дыпломамі II ступені Мазго Дар’я, навучэнка 8 «Б»класа, і Шакаль Вікторыя, навучэнка 8 «А» класа.

Віншуем таленавітых вучняў і настаўнікаў інфарматыкі Кузаўкову Анастасію Міхайлаўну і Трацэўскую Ларысу Браніславаўну з перамогай у конкурсе!

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж