
З 20 красавіка па 22 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Арганізацыя праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў» у завочнай (дыстанцыйнай) форме. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 650 прадстаўнікоў адукацыі і навукі, сярод іх прадстаўнікі Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій, устаноў вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў, педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі.
Слінка Святлана Уладзіміраўна, настаўнік біялогіі гімназіі г. Дзяржынска, прыняла ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі «STEM-падыход як інструмент трансфармацыі сучаснай адукацыі» Мадэратарамі гэтай пляцоўкі былі Аляксандр Міхайлавіч Марцінкевіч, намеснік дырэктара адміністрацыі парка высокіх тэхналогій, і Таццяна Сяргееўна Праліска, старшы выкладчык кафедры педагогікі і прадметных методык Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
У рамках пляцоўкі Слінка Святлана Уладзіміраўна распавяла аб укараненні STEM-падыходу на ўроках біялогіі.
Удзельнікі пляцоўкі абмеркавалі сутнасць і асаблівасці STEM-падыходу ў навучанні, вызначылі адметныя рысы STEM-праекта. Адбыўся адкрыты і насычаны дыялог. Вынікі працы дыялогавай пляцоўкі падвёў Марцінкевіч А. М.





















