
17 верасня мы ўсе адзначалі самае маладое свята ў нашай краіне – Дзень яднання.
Педагогі і навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у святочным мітынгу на Брацкіх могілках, а таксама велапрабегу. Педагог-арганізатар Дубоўская В.А.правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак гульню “Пазнай Беларусь”, размова ішла пра мінулы і цяперашні час нашай краіны. Члены ГА “Беларускі саюз жанчын” прынялі ўдзел у круглым стале “Беларусь учора, сёння, заўтра”. У рамках святкавання Дня народнага адзінства, у бібліятэцы гімназіі прайшло мерапрыемства для навучэнцаў 3х класаў.
Толькі дзякуючы добрасумленнай працы можна дабіцца высокіх дасягненняў і прынесці карысць сваёй Радзіме. Менавіта таму малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у конкурснай гульні “Яе вялікасць-праца!”, а старэйшыя навучэнцы – у профарыентацыйнай мазаіцы “Прафесіі будучыні”. Маладое пакаленне павінна пераняць лепшыя традыцыі і працягваць іх. З гэтай нагоды навучэнцы 2 “А” класа і іх бацькі сабраліся на сямейную субботу.
Працавалі клубы “X-Stream’’, “Крынічка”, “Алімпіец”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.
А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Белая ладдзя”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”, “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Чайна клаб”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская








