
17 верасня, у святочную суботу (Дзень народнага адзінства) распачала сваю дзейнасць ШКОЛА БАЦЬКОЎ 2022-2023! Можа хтосьці тут заўважыць нейкую сімвалічнасць, узаемасувязь? Чаму б і не! Сям’я – асаблівая тэрыторыя, удзельнікі якой павінны жыць у еднасці і спагадзе: разам працаваць і адпачываць, прымаць важкія рашэнні і будаваць сваё будучае згодна сямейным традыцыям і дабрабыту!
Усё гэта цікава, але зараз размова пойдзе менавіта пра БАЦЬКОЎСКУЮ ШКОЛУ! Калі мы чуем слова ШКОЛА, адразу ўсплываюць асацыяцыі – урокі і хатняе заданне. Менавіта так! Таму і ў нашай школе былі ўрокі — цікавыя і яскравыя, добразычлівыя і пазнавальныя! Першы ўрок – УРОК РАЗВАЖАННЕ, што значыць СЯМ’Я ва ўспрыманні бацькоў. Гэты занятак быў насычаны трапнымі народнымі вымоўямі, асаблівасцямі сямейных зносін у розных краінах свету і …ўласным вопытам.
Другі ўрок быў прысвечаны ПРАКТЫЦЫ. На ім бацькі распрацавалі памятку “Узаемаадносіны бацькоў і дзяцей” з карыснымі і дзейнымі парадамі ў выхаванні малых.
Трэці урок – УРОК-АГЛЯД хатняга задання! Не пужайцеся! Наша хатняе заданне было цікавым і прыемным. Бацькам было прапанавана прыслаць фотаздымкі, на якіх адлюстраваны вольны час, час зносін са сваімі дзецьмі! Дарослыя аднесліся да выканання задання сур’ёзна, дзякуючы чаму, атрымалася прыгожая, насычаная пазытывам і дабрынёй прэзентацыя! Вам цікава, як праводзяць час бацькі? Мамы і таты разам з малымі падарожнічаюць з мэтай пазнання розных куткоў роднай краіны; вядуць актыўны вобраз жыцця: катаюцца на веласіпедах, гуляюць на свежым паветры,займаюцца спортам і фізічным выхаваннем; наведваюць лес, збіраюць грыбы і ягады; вечарамі бавяць час за настольнымі гульнямі і чытаннем казак. … Усе захапленні пералічваць не будзем. Хай застануцца загадкі і таямніцы ў пасяджэнні ШКОЛЫ БАЦЬКОЎ!
Трэба зазначыць, некаторыя бацькі прыйшлі з дзецьмі. Як кажуць, заўсёды разам! Для малых таксама знайшлася справа! Яны не толькі малявалі сям’ю, але і пісалі. Восеньскае разнакаляровае лісце – пасланне дзяцей да бацькоў!
ПАЗІТЫЎ І ШЧЫРАСЦЬ, ПАДТРЫМКА І ЎЗАЕМАДАПАМОГА, УВАЖЛІВАСЦЬ І ДОБРАЗЫЧЛІВАСЦЬ гаспадарылі ў нашай незвычайнай школе. А як жа інакш! Гэтыя якасці – САПРАЎДНЫЯ СЯБРЫ ў сапраўднай сям’і! Да новых сустрэч у ШКОЛЕ БАЦЬКОЎ!
Ільюшэнка Л.І., Ельніцкая Т.М., класныя кіраўнікі 2 “А” і 2 “Д” класаў.






























