Главная » Навiны » І на свяце, і ў працы любім разам мы сабрацца!

І на свяце, і ў працы любім разам мы сабрацца!

17 верасня мы ўсе адзначалі самае маладое свята ў нашай краіне – Дзень яднання.

Педагогі і навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у святочным мітынгу на Брацкіх могілках, а таксама велапрабегу. Педагог-арганізатар Дубоўская В.А.правяла для хлопчыкаў і дзяўчынак гульню “Пазнай Беларусь”, размова ішла пра мінулы і цяперашні час нашай краіны. Члены ГА “Беларускі саюз жанчын” прынялі ўдзел у круглым стале “Беларусь учора, сёння, заўтра”. У рамках святкавання Дня народнага адзінства, у бібліятэцы гімназіі прайшло мерапрыемства для навучэнцаў 3х класаў.

Толькі дзякуючы добрасумленнай працы можна дабіцца высокіх дасягненняў і прынесці карысць сваёй Радзіме. Менавіта таму малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у конкурснай гульні “Яе вялікасць-праца!”, а старэйшыя навучэнцы – у профарыентацыйнай мазаіцы “Прафесіі будучыні”.  Маладое пакаленне павінна пераняць лепшыя традыцыі і працягваць іх. З гэтай нагоды навучэнцы 2 “А” класа і іх бацькі сабраліся на сямейную субботу.

      Працавалі клубы “X-Stream’’, “Крынічка”, “Алімпіец”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах: “Белая ладдзя”, “Юны паляўнічы і рыбалоў”,  “Тэатр моды “Шарм”, “Мод-да”, “Чайна клаб”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *