
Сення, 24 верасня, у рамках дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта адбылася сустрэча бацькоў і настаўнікаў, якія працуюць у шостай паралелі, пад назвай » Час пик с учителями». Бурцава С.У. нагадала пра задачы і мэты працы бацькоўскага ўніверсітэта, адзначыла, што толькі пры сумеснай рабоце вучняў, настаўнікаў і бацькоў можна дасягнуць поспеху.
Настаўнікі — прадметнікі падрабязна расказалі пра асноўныя патрабаванні да вучняў, звярнулі ўвагу на асаблівасці падрыхтоўкі, на прыкладах паказалі фрагменты падачы матэрыялу, адказалі на пытанні бацькоў. Размова адбылася змястоўная і карысная. Пасля сустрэчы бацькі мелі магчымасць задаць пытанні індывідуальна .
Волчанка А.І, класны кіраўнік 6 «Б» класа







