
24 верасня пачаўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Знаўцы англійскай мовы, грамадазнаўства і вучэбнага прадмета»Фізічная культура і здароўе» сабраліся у вучэбных кабінетах каб заняцца разумовай гімнастыкай, выканаць складаныя заданні і вызначыць, што проста, а над чым яшчэ неабходна папрацаваць. Удзел у алiмпіядзе -гэта сур’езная справа і пад сілу яна толькі працавітым, матываваным вучням з нестандартным мысленнем. Алімпіяды даюць магчымасць праявіць сябе, раскрыць таленты і пашырыць кругагляд, вызначыцца з інтарэсамі і развіваць свае здольнасці.
А яшчэ Алімпіяды, як і любыя спаборніцтвы, выхоўваюць мэтанакіраванасць, вучаць пераадольваць стрэс і не баяцца няўдач. Выкарыстоўвайце свой шанс адкрыць для сябе новыя перспектывы!
Запрашаем прыняць удзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды! Рэгістрацыя тут
У наступную суботу, 1 кастрычніка, будуць спаборнічаць юныя біёлагі, фізікі, знаўцы рускай мовы і літаратуры і вучэбнага прадмета»Працоўнае навучанне»


































