
Арганізатары рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці – Нацыянальны банк і Міністэрства адукацыі.
Мерапрыемства пройдзе ў чатыры этапы:
ва ўстановах адукацыі – у верасні 2022 года;
(Першы этап ужо ў аўторак ! Рэгістрацыя тут)
раённы этап – 21 кастрычніка 2022 года;
абласны (Мінскі гарадскі) этап – 18 лістапада 2022 года;
заключны этап – 9 снежня 2022 года.
Алімпіядныя заданні ўключаюць пытанні ў выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, крэдыты і фінансаванне, лічбавы банкінг, дзейнасць цэнтральнага банка, страхаванне, падаткі, інвестыцыі; таксама ўключаны шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.
Пазнаёміцца з матэрыяламі алімпіяды мінулых гадоў і праверыць сябе можна тут
У дапамогу старшакласнікам і педагогам для падрыхтоўкі да алімпіяды на Адзіным партале фінансавай граматнасці размешчаны метадычныя рэкамендацыі, якія ўключаюць апісанне тэм заданняў, крыніцы інфармацыі, што рэкамендуюцца, прыклады пытанняў з адказамі і тлумачэннямі.
Арыгінал тэксту на сайце: http://teacher.fingramota.by/be/services/tests/1