Главная » Навiны » Дадзены старт інтэлектуальным спаборніцтвам!

Дадзены старт інтэлектуальным спаборніцтвам!

24 верасня  пачаўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Знаўцы англійскай мовы, грамадазнаўства і вучэбнага прадмета»Фізічная культура і здароўе» сабраліся у вучэбных кабінетах каб заняцца разумовай гімнастыкай,  выканаць складаныя заданні і вызначыць, што проста, а над чым яшчэ неабходна папрацаваць. Удзел у алiмпіядзе -гэта сур’езная справа і пад сілу яна толькі працавітым, матываваным вучням з нестандартным мысленнем. Алімпіяды даюць магчымасць  праявіць сябе, раскрыць таленты і пашырыць кругагляд, вызначыцца з інтарэсамі і развіваць свае здольнасці. 
А яшчэ Алімпіяды, як і любыя спаборніцтвы, выхоўваюць мэтанакіраванасць, вучаць пераадольваць стрэс і не баяцца няўдач. Выкарыстоўвайце свой шанс  адкрыць для сябе новыя перспектывы!

Запрашаем прыняць удзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды! Рэгістрацыя тут

У наступную суботу, 1 кастрычніка, будуць спаборнічаць юныя біёлагі, фізікі, знаўцы рускай мовы і літаратуры  і вучэбнага прадмета»Працоўнае навучанне»


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж