
8 кастрычніка 2022 года прайшоў абласны адборачны этап рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!».
“Я ведаю!” – гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў. Менавіта такія, смелыя, ініцыятыўныя і знаходлівыя вучні 5-11 класаў гімназіі прынялі ўдзел у адборачным этапе праекта. Ім прыйшлося даваць адказы на мноства займальных і крэатыўных заданняў, для вырашэння якіх удзельнікам спатрэбілася не толькі выдатнае веданне школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 10 навучэнцаў нашай гімназіі.











