Главная » Навiны » На здаровай хвалі

На здаровай хвалі

Згодна з метадычнымі рэкамендацыямі мінулая суббота была прысвечана зберажэнню здароўя. Менавіта таму шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “На здаровай хвалі”, каб зберагчы фізічнае і псіхічнае здароўе таксама.

Што такое вітаміны і навошта яны патрэбныя чалавечаму арганізму, у якіх прадуктах яны ўтрымліваюцца? Адказы на гэтыя пытанні вучні  4м класа даведаліся, падарожнічаючы па краіне Вітамінія.

Навучэнцы 4 «А» і 4 «В» класаў наведалі эколага-біялагічны цэнтр г. Дзяржынска. Вельмі шмат цікавага даведаліся дзеці аб жыцці жывёл.

Для навучэнцаў 4 “Б” класа прайшоў інтэрактыўны навучальны занятак у Цэнтры бяспечнасці МНС г. Мінска. Па словах хлопчыкаў і дзяўчынак яны ў вялікім задавальненні і цяпер будуць выконваць усе правілы бяспекі.

Як заўсёды ў другую суботу месяца прайшоў Дзень здароўя. У яго рамках прайшлі спаборніцтвы па шашках, спартыўная гадзіна “Лоўкія, дужыя, смелыя”, ваенізаваны спартыўна-турыстычны квэст “Устаць у строй!”.

 У рамках работы клуба “Крынічка” прайшоў конкурс выразнага чытання вершаў да 140-дзя Я.Купалы і Я.Коласа., а таксама конкурс “Пасланне бацькам” напярэдадні Бацькоўскага тыдня.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі ў педкласе.

У дзень псіхічнага здароўя педагог сацыяльны Война Ганна Мікалаеўна правяла практычны занятак “ Як пражыць без канфліктаў”.

Прайшлі алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Інфарматыка”, “Хімія”.

10 гімназістаў прынялі удзел у абласным адборачным  этапе рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!».

А таксама працавалі аб`яднанні па інтарэсах:  “Любіцелі прыроды”, “Тэатр моды “Шарм”, “Сакрэты здаровага харчавання”, “Чайна клаб”.

Галоўны рэдактар гімназічнай газеты “Лаві момант” Рослік Яўген, прыняў удзел у паседжанні Клуба рэдактараў. Анастасія Сафарава, актыўны дзеяч ГА “БРПА”,  удзельнічала ў паседжанні дзіцячай палаты раённага Савета ГА “БРПА”.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы чытайце нашым сайце, а таксама ў Telegram, Instagram.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *