
У суботу, 8 кастрычніка, адбылося чарговае пасяджэнне клуба, якое было прысвечана 140- годдзю з дня нараджэння нашых славутых песняроў — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Больш за 30 вучняў прынялі ўдзел у мерапрыемстве Старшакласнікі падрыхтавалі прэзентацыі пра юбіляраў, расказалі пра іх творчасць, жыццё і ролю ў беларускай літаратуры і культуры. Потым правялі конкурс выразнага чытання. Удзельнікі чыталі вершы пра Беларусь, беларускі народ, беларускую прыроду.
Найбольш кранулі вершы ў выкананні Няверавай Ксеніі, Лугоўскай Вікторыі, Нікалаені Арсенія, Каспяровіч Паліны,Шалькевіч Нэлі, Хацкевіч Соф’і, Чупіна Ягора, Шыманскай Ульяны, Панчышына Мацвея.
Безумоўна, час праведзены ў суботні дзень у гімназіі, быў карысным для удзельнікаў мерапрыемства.
Волчанка А.І., класны кіраўнік 6 «Б» класа





