
У аўторак, 18 кастрычніка, педагогі гімназіі г.Дзяржынска Мінько К.А. і Рудэнка Р.Г. прынялі ўдзел у раённым метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якое прайшло на базе гімназіі 1 у фармаце канферэнцыі, прысвечанай 140-гадовым юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа. На сустрэчы настаўнікі ўстаноў раёна падзяліліся сваім вопытам у выкладанні біяграфіі і творчасці нашых класікаў падсас урокаў і пазакласных мерапрыемстваў. Удзельнікамі канферэнцыі сталі як маладыя спецыялісты, так і педагогі са значным стажам. У кожнага выступоўцы было штосьці ўнікальнае і асаблівае. Аднак усіх аб’яднала нераўнадушша да асоб пісьменнікаў, творчы запал у працы і жаданне дзяліцца натхненнем. Рудэнка Р.Г. паказала прыклады гексаў і воблакаў слоў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках. Мінько К.А. прадэманстравала 3 метады з уласнага вопыту: крыжаванкі, цікавыя факты і кросэнсы. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Кожны занатаваў нешта новае для сябе. Па выніках будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.
Мінько К.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Дзяржынска



