
У сераду , 19 кастрычніка, на базе гімназіі пачаўся першы этап репетыцыйнага тэсціравання, якое праводзіць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні — вельмі карысны занятак, які дазваляе ўдзельнікам паспрабаваць свае сілы ў выкананні заданняў, аналагічных заданням ЦТ, рэальна ацаніць уласную падрыхтоўку, параўнаць атрыманы вынік са школьнай адзнакай па прадмеце; знайсці слабыя месцы ў ведах, патрэніравацца ў запаўненні бланка адказаў, навучыцца не рабіць і выпраўляць памылкі пры яго афармленні.
Кожны старшакласнік вырашае сам, ці варта ісці на РТ, і дзе яго праходзіць. За першы тыдзень рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі навучэнцамі ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна ( і не толькі) будзе напісана каля 80 тэстаў. Спадзяемся, што гэта толькі пачатак! Зарэгістравацца для ўдзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні магчыма загадзя або да 0 гадзін у дзень, калі вы плануеце пісаць тэст. Удзел у тэсціраванні па адным вучэбным прадмеце каштуе 8,20 беларускіх рублеў . Даты правядзення тэсціравання на базе гімназіі ў кастрычніку і лістападзе :


Ці трэба праходзіць рэпетыцыйнае тэставанне?
«Абавязкова!» — адказваюць навучэнцы 10 і 11 класаў, якія бяруць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні.


