
Мінулая субота ў гімназіі была надзвычай цікавай. Дэвіз дня — “Здорава быць здаровым!”
У рамках Дня здароўя навучэнцы пятых класаў з задавальненнем гулялі ў піянербол супраць шасцікласнікаў. Гульня завяршылася нічыёй. Сямікласнікі выбралі стральбу і настольны тэніс. Хлопцы дзевятых класаў ужо адчуваюць сябе сапраўднымі спартсменамі, таму для іх прайшлі спаборніцтвы па баскетболу. Самымі актыўнымі былі навучэнцы 5-6 классаў.
Для навучэнцаў пачатковай школы прайшла гульня “Парады доктара Небаліта”, а таксама спартыўная гадзіна “Хуткія, умелыя”.
Педагог сацыяльны Война Ганна Мікалаеўна правяла інтэрактыўны занятак “Здароўе – шлях да даўгалецця”.
Працавалі гурткі, прайшлі факультатыўныя заняткі, заняткі ў міжшкольным педкласе, рэпетыцыйнае тэсціраванне для вучняў 10-11 класаў.
Адбыліся паседжанні клубаў “Эка” і “Кліа”, у рамках якіх прайшлі і інтэрактыўная гульня “Што? Дзе? Калі?” і віктарына “Займальная гісторыя”.
Спадзяёмся, што кожны знайшоў сабе занятак па душы.
Больш падрабязна можна прачытаць пра мерапрыемствы ў нашым тэлеграм канале, Instagram.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.І.Паўлоўская


























